Хачу павіншаваць полек і палякаў з нацыянальным святам Рэспублікі Польшча — Днём Канстытуцыі 3 траўня.
Гісторыя беларускага і польскага народаў — глыбока ўкаранёная і багатая. Адной з важных вех нашай агульнай спадчыны з'яўляецца першая ў Еўропе Канстытуцыя, якая таксама напрамую звязана з гісторыяй Беларусі.
Памятаю, будучы паслом Беларусі ў краінах Еўропы, я віншаваў польскіх паслоў 3 траўня з нашай агульнай гістарычнай падзеяй — Днём Канстытуцыі 1791 года. Карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы падзякаваць польскім уладам і польскаму грамадству за салідарнасць і падтрымку, якая надаецца беларускаму народу ў гэты пераломны момант нашай гісторыі. З аднаго боку, гэта будзе спрыяць дасягненню мэты беларускага грамадства — дасягненню дэмакратыі, а з іншага боку, мы ўжо цяпер пішам новы раздзел нашай агульнай гісторыі.
Шчыра веру, што незалежная і дэмакратычная Беларусь адпавядае нацыянальным інтарэсам як беларускага, так і польскага грамадстваў. Прагнем, каб Беларусь стала прадказальным і адказным партнёрам для Польшчы і Еўропы, а для нас, беларусаў, Польшча стане стратэгічным саюзнікам, які адкрые перад нашай Радзімай еўрапейскія перспектывы.
З нагоды нацыянальнага свята выказваю найлепшыя пажаданні росквіту і поспехаў.
Павел Латушка ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па запрашэнні Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды прымае ўдзел у афіцыйных урачыстасцях з нагоды Нацыянальнага свята Польшчы, якія праходзяць на Замкавай плошчы ў Варшаве, і дыпламатычным прыёме ў Палацы Прэзідэнта Польшчы.
Пасольства рэжыму на мерапрыемствы не запрошана.
Comments