top of page

Польшча не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй


Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

Адбылася тэлефонная размова намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Размова адбылася па ініцыятыве кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Польшчы.

Міністр замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што Польшча аддзяляе беларускі народ ад рэжыму дыктатара. Польшча прадпрымае дзеянні, каб змякчаць умовы для легалізацыі беларусаў; будзе прытрымлівацца пазіцыі не абмяжоўваць перасячэнне грамадзянамі Беларусі беларуска-польскай мяжы; не плануе ўводзіць забарону на выкарыстанне асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй і не плануе ажыццяўляць канфіскацыю аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй, як гэта ажыццяўляецца ў дачыненні да аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй. 

Адначасова кіраўнік знешнепалітычнага ведамства праінфармаваў, што Польшча прытрымліваецца сваіх патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі: спыніць міграцыйную вайну, выдаць злачынцу, які здзейсніў забойства польскага салдата, а таксама дамагаецца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута.

Міністр замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што беларусы з'яўляюцца еўрапейскім народам і будучыня беларускага народа — у агульным еўрапейскім доме.

Павел Латушка падзякаваў міністру за прынцыповую пазіцыю і адзначыў, што для беларусаў важная лідзіруючая роля Польшчы ў Еўрапейскім саюзе як краіны, якая найбольш глыбока разумее важнасць падтрымкі дэмакратычнага руху і дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, а таксама важнасць адкрытасці Еўропы для беларусаў.

 

Comments


bottom of page