top of page

Польшча не дазволіць забыцца пра «беларускую тэму» на міжнароднай арэне


Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

«Міністэрства юстыцыі Польшчы будзе надаваць асаблівую ўвагу парушэнням правоў чалавека ў Беларусі», — адзначыў намеснік міністра юстыцыі Польшчы Кшыштаф Сьмішэк падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам. Дадзеная сустрэча адбылася 4 студзеня ў развіццё дамоўленасцей з новым міністрам юстыцыі Польшчы Адамам Боднарам.

Польскім бокам перададзена вітальнае слова ад новага міністра. У ходзе сустрэчы намеснік міністра юстыцыі Польшчы адзначыў, што міністэрства будзе надаваць асаблівую ўвагу пытанням аднаўлення правоў ахвяр грубых парушэнняў правоў чалавека і міжнародных злачынстваў у Беларусі.

Павел Латушка падрабязна праінфармаваў аб бягучай абстаноўцы ў Беларусі з акцэнтам на штодзённыя рэпрэсіі і гвалт супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі. Польскаму боку падрабязна даведзена інфармацыя аб ваенных злачынствах, учыненых вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да грамадзянскіх асоб ва Украіне, галоўным чынам у дачыненні да непаўналетніх асоб. 

Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасці забеспячэння адказнасці вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя супраць Украіны злачынствы агрэсіі. У гэтым кантэксце Павел Латушка прадставіў асноўныя напрамкі працы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці.

Таксама падчас сустрэчы:

  • у адрас польскага боку агучана просьба аб садзейнічанні ў адвакатаванні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за ўчыненыя ім ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці ў МКС;

  • польскаму боку прапанавана стварэнне рабочай групы паміж Міністэрствам юстыцыі Польшчы і Народным антыкрызісным упраўленнем з мэтай распрацоўкі і рэалізацыі канкрэтных механізмаў забеспячэння крымінальнай адказнасці Лукашэнкі;

  • адзін з кіраўнікоў Міністэрства юстыцыі Польшчы адзначыў неабходнасць надаваць большую ўвагу пытанням адказнасці Лукашэнкі за садзейнічанне ў агрэсіі супраць Украіны.

Кшыштаф Сьмішэк адзначыў, што будуць прыкладзеныя неабходныя намаганні для адвакатавання адказнасці Лукашэнкі ў міжнародных крымінальных механізмах. Намеснік міністра юстыцыі адзначыў, што новы ўрад не дасць забыцца пра Беларусь на міжнароднай арэне.

Польскім бокам прапанавана працягнуць рэгулярныя кантакты для таго, каб забяспечыць рэалізацыю пытанняў, якія абмеркаваны падчас сустрэчы.

Kommentare


bottom of page