top of page

Польшча закрые межы


Поўнае закрыццё межаў з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Наколькі гэта рэальна?

– Відавочна, што заявы высокапастаўленых асоб Польшчы і Літвы, якія прагучалі, аб магчымым закрыцці межаў з Беларуссю заснаваныя на патэнцыйных пагрозах нацыянальнай бяспецы, якія стварае для нашых бліжэйшых еўрапейскіх суседзяў прысутнасць у Беларусі ўзброеных баевікоў ПВК “Вагнер”, якія маюць у сваім распараджэнні ў тым ліку і бронетэхніку. Відавочна таксама, што дадзеныя пагрозы разглядаюцца як рэальныя і падобная ацэнка заснавана не проста на інфармацыі з адкрытых крыніц.

– Важна звярнуць увагу, што з заяў, якія прагучалі, вынікае агульнасць і ўзгодненасць пазіцыі Польшчы, Літвы і Латвіі і іх гатоўнасць дзейнічаць разам і разам адказваць на выходныя з тэрыторыі Беларусі пагрозы.

– Неабходна разумець, што месцы збору баевікоў ПВК “Вагнер” на тэрыторыі Беларусі, у выпадку ажыццяўлення імі агрэсіі, будуць з'яўляцца законнымі мэтамі для ўдараў як з боку краіны/краін, якія падвергліся агрэсіі, так і для ўзброеных сіл НАТА ў цэлым. .

– Як асоба, непасрэдна адказная за развязванне чарговага памежнага крызісу, Лукашэнка абавязаны неадкладна вывесці баевікоў ПВК “Вагнер” з тэрыторыі Беларусі і спыніць ажыццяўленне дзеянняў, якія пагражаюць Беларусі, нашым суседзям і ўсяму рэгіёну новым ваенным канфліктам.

– У выпадку, калі рашэнне аб поўным перакрыцці межаў будзе прынятае, незалежна ад таго, ці будзе рэалізаваная нейкая агрэсія з тэрыторыі Беларусі ці такое рашэнне будзе прынятае прэвентыўна – усю адказнасць за гэта нясе асабіста Лукашэнка, па запрашэнні якога баевікі з ПВК "Вагнер" знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. А ў выпадку ажыццяўлення агрэсіі адказнасць будуць несці таксама Міністэрства абароны і Дзяржпагранкамітэт Рэспублікі Беларусь.

– Пры гэтым у любым выпадку важна настойваць на захаванні гуманітарных калідораў для беларусаў – аднак важна разумець, што рашэнне аб закрыцці межаў і іншых зваротных дзеяннях будуць прымаць нашы суседзі, зыходзячы з меркаванняў, у першую чаргу, уласнай нацыянальнай бяспекі.

Для Лукашэнкі нацыянальная бяспека Беларусі, відавочна, не значыць абсалютна нічога. Бо менавіта ён і ягоныя злачынныя дзеянні прывялі да таго, што нацыянальная бяспека, нацыянальныя інтарэсы і сама незалежнасць Беларусі сёння знаходзяцца пад самай вялікай пагрозай за апошнія 30 гадоў.



Comments


bottom of page