top of page

Польскія дальнабойшчыкі распачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю


Блакаванне польскімі перавозчыкамі мяжы з Беларуссю
Крыніца: @MaksUkasiuk / twitter

9 траўня польскія дальнабойшчыкі распачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю.Яны анансавалі, што хочуць блакіраваць рух фураў у Рэспубліку Беларусь праз мытны тэрмінал «Карошчын» (пункта пропуску каля «Кукурыкі» — «Казловічы», адзінага, дзе яшчэ праязджаюць грузавікі). Акцыя дазволена, яна можа зацягнуцца на месяц. Фатаграфіі з месца падзей з'явіліся ў сацыяльных сетках.


На іх бачна, што грузавікі знаходзяцца на дарозе каля населенага пункта Дабрынь Дужы. У ім размешчаны паркінг для вялікагрузаў.


Дальнабойшчыкі пратэстуюць супраць захопу беларускімі і расійскімі кампаніямі транспартнага рынку з перавозкамі на ўсход. Перавозчыкі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу грузавікоў з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыняцця мер у дачыненні да кампаній, заснаваных у Польшчы беларускімі і расійскімі перавозчыкамі. Яшчэ адно патрабаванне - вяртанне дазвольнай сістэмы для транспартнікаў Украіны.


Арганізатары пратэсту атрымалі дазвол на акцыю ў перыяд з 9 траўня да 9 чэрвеня.


Адначасова пратэстуючыя працягваюць раней распачатую блакаду аднаго з пераходаў на мяжы з Украінай.

Comments


bottom of page