Дзелімся справаздачай і анансуем дыскусію № 4 у анлайн-фармаце
— На якую тэму дыскутавалі эксперты?
Тэма дыскусіі № 3: "Перспектывы пабудовы партнёрскіх адносін з ЕС у кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве".
— Хто браў удзел?
Уладзімір Астапенка, адказны за шматбаковую дыпламатыю ў НАУ
Зміцер Міцкевіч, аналітык праекту Belarus Security Blog, журналіст тэлеканала «Белсат»
Валер Карбалевіч, беларускі палітолаг і журналіст
Вадзім Мажэйка, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS)
Алена Кудзько, дырэктар GLOBSEC Policy Institute
Дзмітрый Балкунец, палітолаг і эксперт у сферы расійска-беларускіх адносін
Павел Усаў, Палітычны аналітык і аглядальнік, Кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу
Каміль Клысіньскі, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра Усходніх Даследаванняў
Андрэй Вардамацкі, Беларускі сацыёлаг, Навуковы кіраўнік Беларускай Аналітычнай Майстэрні
Мадэратар: Валерый Мацкевіч, Прадстаўнік КС па Ўсходнім Партнёрстве, а таксама Дарадца НАУ па палітычных пытаннях і стратэгічнаму развіццю.
— Якія пытанні абмеркавалі?
Погляд ЕС на беларускае пытанне амаль праз 17 месяцаў пасля пачатку пратэстаў. Трэцяй адлігі не будзе?
Ці ёсць у ЕС дакладнае бачанне адносна Беларусі ў доўгатэрміновай перспектыве?
Перавярнуць старонку? Ці ёсць у рэжыма Лукашэнкі патэнцыйныя магчымасці для геапалітычнага манеўру?
Якая аптымальная мадэль узаемадзеяння Беларусі і ЕС з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў Беларусі?
Поўны змест — тут
‼️ВАЖНЫ АНОНС
Дыскусія № 4 па тэме «Знешняя палітыка Новай Беларусі. Ад транзітнага перыяду да ўстойлівай дэмакратыі» пройдзе 19 студзеня ў адкрытым анлайн-фармаце. Рэгістрацыя на трансляцыю.
Удзельнікі дыскусіі — экс-супрацоўнікі МЗС Беларусі. Больш падрабязна аб складзе ўдзельнікаў — у наступным пасце.
— Задайце экспертам пытанні ў каментарах!
Мы абавязкова вывучым усе вашыя пытанні і паспрабуем адказаць на іх у рамках анлайн-дыскусіі № 4.
Kommentare