top of page

Першая ініцыятыва нашай Кааліцыі ў КР у інтарэсах беларуса


Кааліцыя «Каманда Латушкi i Рух "За Свабоду"» 16 чэрвеня 2024 года прадставіла праект Дэкларацыі аб недапушчальнасці экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь. Дэкларацыю ўжо падтрымала большасць членаў КР.

У Дэкларацыі Каардынацыйная Рада звяртаецца да Еўрапарламента, еўрадэпутатаў, да ўладаў і грамадскасці Рэспублікі Сербія, да партнёраў КР выкарыстаць усе інструменты дыпламатыі і міждзяржаўных адносін, каб прадухіліць экстрадыцыю Андрэя Гнёта ў Беларусь, дзе ён сутыкнецца з катаваннямі і бесчалавечным абыходжаннем, якія ставяць пад пагрозу яго жыццё і здароўе.

Рада заклікала краіны Еўрасаюза і міжнародную супольнасць абараніць правы і бяспеку беларуса, якога пераследуюць па палітычных матывах. «Разам мы зможам даказаць, што жаданні Лукашэнкі і яго карная палітыка — не працуюць у еўрапейскіх, дэмакратычных краінах», — гаворыцца ў звароце.

Дэкларацыя будзе накіравана ў адрас Еўрапейскага Парламента, дэпутатам Еўрапейскага Парламента, прадстаўніцтву Еўрапейскага Парламента ў Варшаве, а таксама іншым партнёрам Каардынацыйнай Рады з мэтай інфармавання і данясення пазіцыі Каардынацыйнай Рады па сітуацыі, якая склалася ў сувязі з незаконным пераследам Андрэя Гнёта рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама аб прыняцці Дэкларацыі будзе праінфармаваны Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі для магчымага яе выкарыстання ў працы, накіраванай на вызваленне Андрэя Гнёта.

 

Comments


bottom of page