Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка выступіў на Канферэнцыі «Новая Беларусь»
Пераходны перыяд пасля заканчэння эпохі рэжыму Лукашэнкі павінен быць максімальна кароткім: народ Беларусі ўжо доўга жыве без легітымных органаў, якія б прадстаўлялі яго інтарэсы. Пакуль цяжка сказаць, калі менавіта гэты перыяд прыйдзе, але няма сумневаў, што гэта непазбежна адбудзецца. Як і няма сумневаў у законах эвалюцыі грамадскага развіцця, якое прыводзіць да змены дыктатарскіх урадаў на дэмакратычныя.
Чым хутчэй мы прыйдзем да гэтай кропкі, тым з меншай колькасцю праблем давядзецца сутыкнуцца і тым хутчэй атрымаецца зняць усе санкцыі і абмежаванні. Якія ўмовы павінна для гэтага выканаць Беларусь?
спыненне рэпрэсій і выхад на свабоду палітвязняў;
расследаванне прымусовай пасадкі боінга Ryanair і паданне суду вінаватых;
спыненне саўдзелу ў антыўкраінскай агрэсіі і законны суд над ваеннымі злачынцамі;
адказнасць усіх вінаватых у злачынствах супраць беларускага народа.
На гэтым фоне вымалёўваецца неабходнасць прыняцця спецыяльных законаў аб люстрацыі — не як спосабу звядзення рахункаў з рэжымнымі палітыкамі і чыноўнікамі, а як інструмента абароны інстытутаў дэмакратыі, якая зараджаецца. Больш за ўсё «пытанняў» пры яе правядзенні ўзнікне да прызначэнцам з т.зв. кадравага рэестра прэзідэнта і прамым саўдзельнікам злачынстваў рэжыму.
Усе астатнія — кампетэнтныя і дзейныя спецыялісты — будуць мець магчымасць далучыцца да кадравага рэзерву Новай Беларусі. Яго асновай таксама стане таленавітая дэмакратычна настроеная моладзь — залаты фонд будучых кадраў сістэмы дзяржаўнага кіравання Новай Беларусі.
Comments