top of page

Паседжанне працоўнай групы МУС Польшчы і дэмакратычных сіл Беларусі


Міхаіл Кірылюк, Крысціна Рыхтэр, Вольга Дабравольская
Міхаіл Кірылюк, Крысціна Рыхтэр, Вольга Дабравольская Крыніца: НАУ-медыя

Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк сумесна з прадстаўніком офіса Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр і кіраўніком юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці Вольгай Дабравольскай прынялі ўдзел у пасяджэнні рабочай групы Міністэрства пытанням прававога становішча беларусаў у Польшчы.


Абмяркоўваліся змены ў заканадаўстве, якія тычацца прававога становішча беларусаў у Польшчы, у прыватнасці магчымасці атрымання віду на жыхарства па гуманітарных прычынах тэрмінам да трох гадоў. Пры атрыманні гэтага віду на жыхарства могуць быць прадугледжаны наступныя магчымасці :

  • Вызваленне ад выплаты ўзносу за заяву

  • Доступ да рынку працы

  • Вызваленне ад выплаты пошліны за атрыманне часовага віда на жыхарства

Гэтыя змены могуць датычыць беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы па гуманітарнай візе. Канкрэтнае кола беларусаў, якіх закрануць дадзеныя змены, будзе вядома ў бліжэйшы час. Таксама абмяркоўвалася магчымасць перспектывы адкрыцця на тэрыторыі Польшчы цэнтра па выдачы гуманітарных віз.


Для беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы па іншых тыпах віз, захоўваецца магчымасць скарыстацца міжнароднай абаронай. Польскі бок запэўніў, што зробіць усё магчымае для максімальнага скарачэння тэрмінаў разгляду дакументаў, пададзеных на міжнародную абарону.


Абмяркоўвалася таксама магчымасць атрымання польскага праязнога дакумента для беларусаў з часовым відам на жыхарства, у прыватнасці тых, хто мае пратэрмінаваны пашпарт.

Comments


bottom of page