top of page

ПАСЕ не прызнае «выбары» Лукашэнкі


Падчас сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, на якой упершыню ў гісторыі прысутнічала дэлегацыя Каардынацыйный Рады Беларусі, была аднагалосна прынята рэзалюцыя «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі», у якую дэлегаты ад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ўнесла дзве істотныя праўкі.

Перш за ўсё рэзалюцыя ясна падкрэслівае непрызнанне таго фарсу, які арганізаваў Лукашэнка пад выглядам выбараў, а таксама Асамблея падкрэслівае адсутнасць падстаў прызнаваць легітымнасць Лукашэнкі. У тэксце рэзалюцыі гаворыцца:

«У кантэксце, дзе абмежаваны свабоды слова, сходаў і асацыяцый; апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары пераследуюцца; свабода СМІ не захоўваецца; адсутнічаюць механізмы абскарджання гэтых парушэнняў, а незалежнае нацыянальнае і міжнароднае назіранне за выбарамі не дапускаецца — відавочна, што свабодныя і справядлівыя выбары немагчымыя».

«Асамблея заклікає дзяржавы-члены Савета Еўропы адхіліць легітымнасць так званых выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года, ясна заявіць аб нявызнанні абрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прыняць рашучыя крокі па пашырэнні і ўмацаванні мэтавых санкцый супраць рэжыму і тых, хто падтрымлівае яго незаконную дзейнасць».

«Лічым, што няма падстаў прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта».

У рэзалюцыі ПАСЕ асабліва падкрэслена важнасць спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных зняволеных:

«Асамблея заклікае спыніць усе рэпрэсіўныя меры, накіраваныя на падаўленне іншадумства, забяспечыць безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыю. Абвясціць амністыю для ўсіх, арыштаваных па палітычных матывах».

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду» за свабоду ўнесла 2 праўкі ў рэзалюцыю, якія датычацца падтрымкі альтэрнатыўных рэжыму Лукашэнкі інстытутаў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.

Першая: «Асамблея зноў пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць падтрымцы правоў, свабод і бяспекі беларускага народа, выказваючы салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Яна таксама пацвярджае сваю падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, якія ўзначальвае Святлана Ціханоўская, і іх структур — Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады як абранага прадстаўнічага органа беларускага дэмакратычнага грамадства, якія вядуць намаганні па пабудове дэмакратычнага будучыні Беларусі».

Другая: «cадзейнічаць справядлівасці і прыцягненню да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларусаў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. Падтрымаць перадачу ўрадам Літвы сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда».

«Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду" вядзе сістэмную працу па выкананні праграмы, прадстаўленай на выбарах у Каардынацыйную Раду, — дабівацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа», —  падкрэсліў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка.

 

Comments


bottom of page