top of page

Парламент Чэхіі на баку дэмакратычнай Беларусі


Крыніца: НАУ-медыя

Павел Латушка ў Празе правёў сустрэчы з Віцэ-спікерам Парламента Чэхіі Вольгай Рыхтэравай і членамі парламенцкай групы «Сябры свабоднай Беларусі»


У час сустрэч абмеркаваны наступныя пытанні:

  • візавая палітыка ў адносінах да грамадзян Беларусі;

  • арганізацыя круглага стала ў Парламента Чэхіі па тэме Беларусі для вызначэння найважнейшых напрамкаў падтрымкі дэмакратычных пераўтварэнняў;

  • уключэнне ў спіс тэрарыстычных арганізацый Чэхіі КДБ і ГУБАЗіК МУС Беларусі;

  • крымінальны перасьлед прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага народа і вайну супраць Украіны.

  • інфармаванне аб дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і ўстанаўленне кантактаў з Парламентам Чэхіі.


Падчас сустрэчы з Віцэ-спікерам Парламентам Чэхіі Павел Латушка зазначыў, што беларусы не павінны несці адказнасць за дзеянні рэжыму Лукашэнкі праз увядзенне візавых абмежаванняў для беларускіх грамадзян. Такое перакладанне адказнасці на беларусаў з'яўляецца абсалютна непрымальным. Кіраўнік НАУ звярнуў увагу на падтрымку Украіны беларускай грамадзянскай супольнасцю ў барацьбе супраць агрэсіі Расіі і рэжыму Лукашэнкі.


З сябрамі групы «Сябры свабоднай Беларусі» была абмеркавана тэма адкрыцця офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, якое запланавана на бліжэйшы час.


Павел Латушка сумесна з чэшскімі дэпутатамі адкрыў у цэнтры Прагі выставу Free Belarus.


Была дасягнута дамоўленасць аб пастаянным кантакце з чэшскімі парламентарыямі для ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, прыцягнення яго да адказнасці за злачынствы, якія ўчыняюцца супраць беларускага народа і міжнароднай бяспекі.


Таксама Павел Латушка даў інтэрв'ю нацыянальнаму тэлебачанню Чэхіі і найбуйнейшаму інтэрнет-парталу Seznam на тэму дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і масавых рэпрэсій у краіне.


Comments


bottom of page