НАУ звярнулася ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы з патрабаваннем пазбавіць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі права прысутнасці на паседжанні ПАРЕ
Яшчэ ў першыя дні вайны каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення накіравала ў штаб-кватэру Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы зварот аб пазбаўленні дэлегацыі так званага Парламента Лукашэнкі права назіральніка ў ПАРЕ.
Kіраўнік НАУ Павел Латушка быў праінфармаваны аб тым, што бюро Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы прыпыніла ўсе адносіны Асамблеі з рэжымам Лукашэнкі, які з’яўляецца са-агрэсарам у вайне супраць Украіны.
Каманда НАУ працягвае працу па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі права прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.
Час дзейнічаць!
Commenti