Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў сувязі са зваротам прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА і кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Альянсу
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі вітае сумесны зварот прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Альянсу, які заклікае прыняць меры па супрацьдзеянні пагрозам, што вынікаюць з агрэсіўных дзеянняў Расіі і сітуацыі ў Беларусі.
Мы лічым вельмі важным дакладнае разуменне нашымі бліжэйшымі партнёрамі праблем і пагроз, якія зыходзяць ад Расіі і рэжыму Лукашэнкі - як для Беларусі, так і для рэгіянальнай бяспекі ў цэлым.
Мы цалкам падтрымліваем падыход, што Альянсу неабходна выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для супрацьдзеяння гэтым пагрозам. А таксама, што дэмакратычная, стабільная і квітнеючая Беларусь, якая не заваявана Расіяй і не выкарыстоўваецца Крамлём у сваіх інтарэсах, важная для Альянсу.
Мы падкрэсліваем неабходнасць наяўнасці праактыўнай стратэгіі краін – стратэгічных саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі для забеспячэння надзейнай абароны незалежнасці Беларусі, садзейнічання дэмакратычным памкненням беларускага грамадства і дэмакратычным пераменам у Беларусі ў пераходны перыяд.
Мы разглядаем дадзеную заяву ад імя трох дзяржаў-чальцоў ЕС і НАТА як выразны мэсэдж у падтрымку суверэнітэту Беларусі і неабходнасці выхаду Беларусі з неаімперскіх інтэграцыйных праектаў Расіі: Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ЕАЭС і СНД.
І адзначаем неабходнасць прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, злачынства агрэсіі ў адносінах да Украіны і ваенныя злачынствы па фактах незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.
8 ліпеня 2023 г.
Вільня, Варшава
Kommentare