
Павел Латушка правёў гутарку з кіраўніком групы па адносінах з Беларуссю, дэпутатам Сейма Робертам Тышкевічам і дэпутатам Сейма Польшчы Міхалам Шчэрбай
Падчас гутаркі была падкрэслена важнасць правядзення ў польскім грамадстве інфармацыйнай працы, накіраванай на тое, каб пазбегнуць атаясамлення грамадзян Беларусі, якія вымушана пакінулі тэрыторыю Беларусі і Украіны ў выніку масавых рэпрэсій са бакі рэжыму Лукашэнкі і агрэсіі ў дачыненні да Украіны, з боку Расіі і рэжыму Лукашэнкі, з беларускай дыктатурай.
Падчас сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час у Сейме Польшчы сустрэчы, прысвечанай статусу бежанцаў для грамадзян Беларусі, якія вымушана пакінулі тэрыторыю Украіны, і аказання садзейнічання з боку органаў улады Польшчы бежанцам беларусам.
Павел Латушка накіраваў таксама адпаведны зварот па дадзенай праблематыцы ў адрас маршала Сейма і Урада Польшчы.
Comentários