Крыніца: reform.by
Павел Латушка ад імя Аб'яднанага Пераходнага кабінета і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення звярнуўся да пасла Ірландыі ў Польшчы Патрыка Джэрарда Хогі з просьбай прыняць да ведама і адрэагаваць на дзейнасць прадстаўнікоў Свята-Елісавецінскага манастыра ў Ірландыі.
«Прашу амбасаду Ірландыі ў Польшчы праз ваш паважаны офіс прыняць да ведама гэтае пытанне і разгледзець магчымасць давядзення яго да ведама адпаведных органаў улады ў Ірландыі», — напісаў Латушка.
Гаворка ідзе пра дзвюх сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра Алену Валынец (Helen Volynets) і Вераніку Васільеву (Veronica Vasilyeva), якія прыбылі ў Ірландыю для продажу абразоў, каб нібыта аплаціць працу «з псіхічна хворымі, бяздомнымі, былымі зняволенымі і нарказалежнымі ў Мінску». Артыкул пра іх з'явіўся ў Global Sisters Report.
Латушка звяртае ўвагу, што «адным з самых трывожных аспектаў дзейнасці Свята-Елісавецінскага манастыра з'яўляецца яго фінансавая падтрымка расійскіх вайскоўцаў. Манастыр арганізуе канцэрты ў падтрымку расійскай арміі і збірае харчы і сродкі для расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны. На гэтыя сродкі набываюцца розныя прадметы, у тым ліку рацыі, коптэры, цеплавізары, бронекамізэлькі, шлемы і нават аўтамабілі».
Comments