top of page

Павел Латушка вядзе кансультацыі з амбасадарамі краін-чальцоў ЕС, акрэдытаванымі ў Варшаве


Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка з амбасадарам Францыі ў Польшчы Эцьенам дэ Понсэнам. Фота: НАУ-медыя
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка з амбасадарам Францыі ў Польшчы Эцьенам дэ Понсэнам. Фота: НАУ-медыя

За апошнія дні адбыліся сустрэчы намесніка кіраўніцы Кабінета з амбасадарамі Латвіі, Літвы і Францыі

Асноўныя мэты сустрэч:

  • падтрымка з боку ЕС беларускіх незалежных СМІ і блогераў, якія супрацьдзейнічаюць прапагандзе ў Беларусі;

  • улік інтарэсаў беларускай грамадзянскай супольнасці пры распрацоўцы стратэгіі еўрапейскай бяспекі;

  • падтрымка дэмакратычных інстытутаў Беларусі як рэальнай альтэрнатывы рэжыму Лукашэнкі.

Павел Латушка: «Моцная Еўропа зможа размаўляць з рэжымам Лукашэнкі мовай сілы, якую ён толькі і можа зразумець. Моцная Еўропа – гэта дадатковая сіла для беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду.

Ва ўмовах спынення падтрымкі ЗША асабліва важна захаваць падтрымку беларускага грамадства ў ліку ключавых прыярытэтаў еўрапейскай палітыкі. 

У сувязі з планамі па распрацоўцы стратэгіі еўрапейскай бяспекі важна прадугледзець у гэтым дакуменце падтрымку дэмакратычных інстытутаў, СМІ, блогераў і ў цэлым беларускай грамадзянскай супольнасці, якая імкнецца да аднаўлення дэмакратыі і свабоды ў Беларусі і вядзе барацьбу за незалежнасць краіны».

Павел Латушка падзякаваў амбасадарам краін ЕС за прыняцце моцнага санкцыйнага пакета, падкрэсліўшы, што санкцыі  адзін з інструментаў ціску, накіраваных на тое, каб прымусіць рэжым правесці змяненні ва ўнутранай і знешняй палітыцы, а менавіта:

  • спыніць масавыя рэпрэсіі і вызваліць палітзняволеных;

  • адмовіцца ад падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны;

  • спыніць гібрыдную вайну супраць ЕС з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў.

Падчас сустрэч таксама перададзеная заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета да трэцяй гадавіны поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Падкрэслена важнасць далейшай дапамогі Украіне і падтрымкі памкненняў беларусаў да свабоднай і незалежнай Беларусі.

 

Comentários


bottom of page