top of page

Павел Латушка возьме ўдзел у мерапрыемстве высокага ўзроўню «Будучыня Усходняга партнёрства ў ЕС»


Павел Латушка
Павел Латушка Крыніца: НАУ-медыя

9 снежня 2021 года ў анлайн-фармаце запланавана правядзенне мерапрыемства высокага ўзроўню «Будучыня Усходняга партнёрства ў ЕС». Плануецца, што канферэнцыю адкрыюць намеснік генеральнага дырэктара ў Еўрапейскай камісіі Катарына Мацярнова, а таксама Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.


У мерапрыемстве плануецца ўдзел Евы-Марыі Ліймец, міністра замежных спраў Эстоніі, і Ніку Папеску, міністра замежных спраў Малдовы, а таксама прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, розных аналітычных цэнтраў. Адной з тэм канферэнцыі стане «Дэмакратычную будучыню Беларусі ва Усходнім партнёрстве».


Саміт «Усходняга партнёрства» запланаваны на 15 снежня ў Бруселі. Журналіст «Радыё Свабоды» Рыкард Ёзвяк нядаўна паведаміў, што Беларусь на саміце будзе прадстаўленая пустым крэслам. Пры гэтым міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас на канферэнцыі высокага ўзроўню ў Вене заявіў, што на саміце «Усходняга партнёрства» павінен прагучаць голас дэмакратычных сіл Беларусі.

Comments


bottom of page