top of page

Павел Латушка адказаў на хлусню Лукашэнкі



Аператыўная рэакцыя Прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады на выступленне дыктатара.


Менавіта Лукашэнка паставіў Беларусь перад рэальнай пагрозай знікнення дзяржавы. Дыктатар гандлюе незалежнасцю, якая для яго з'яўляецца толькі інструментам захавання ўлады.


Лукашэнка — палітычны слабак, ён можа выступаць толькі перад арганізаванымі гледачамі, а перад свабоднымі беларусамі дыктатар гэтага не зробіць ніколі, паколькі ўсведамляе, якую рэакцыю атрымае. Калі нехта з еўрапейскіх палітыкаў павядзецца на заявы Лукашэнкі, значыць і яны з'яўляюцца палітычнымі слабакамі.


Беларусы цяпер — пасталелая і спелая нацыя. Мы не павядземся на хлусьню Лукашэнкі, у арсэнале якога толькі гвалт, агрэсія і хлусьня.


Мы даможамся таго, што гэты палітычны слабак пакіне палітычную арэну Беларусі раз і назаўжды.

Comments


bottom of page