top of page

Павел Латушка аб важнасці рэйкавай вайны ў Беларусі


Што гэта такое, як яе робяць беларусы і які ўплыў яна аказвае на эканоміку


— Не маглі б вы спачатку апісаць, наколькі важная беларуская чыгунка для расійскага ўварвання ва Украіну?


Вельмі важна, паколькі менавіта з дапамогай чыгункі падвозіцца бронетэхніка на тэрыторыю Беларусі, якая пасля выкарыстоўваецца пры наступленні на Украіну. Буйныя боепрыпасы і ракеты таксама перавозяцца толькі пры дапамозе чыгуначнага транспарту.


— Што вам вядома аб дыверсійных акцыях на чыгунцы? Які маштаб гэтых дзеянняў?


Актывістамі руху арганізоўваюцца партызанскія дыверсіі на беларускіх чыгунках з мэтай перашкодзіць руху складаў вайсковага прызначэння. У трох беларускіх абласцях было знішчана сігнальнае абсталяванне, а чыгуначныя пуці былі заблакіраваны.


Па дадзеных BYPOL (аб'яднанне беларускіх сілавікоў, якія пайшлі ў апазіцыю на фоне пратэстаў 2020 года), у выніку гэтай аперацыі была парушана праца некалькіх аддзяленняў беларускай чыгункі. РЧ забараніла рух сваіх рухомых саставаў, у тым ліку ваенных эшалонаў, па тэрыторыі Беларусі ў начны час, а беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіравання лакаматывамі і выезду на перагоны. На дадзены момант нам вядома пра 15 такіх акцый, але лічым што іх значна больш.


— Як апазіцыйны рух у выгнанні можа падтрымаць гэтыя дзеянні?


Інфармацыйна, з дапамогай задзейнічання падпольных ініцыятыў, напрыклад кіберпартызаны, ККДз, таксама сярод грамадзян распаўсюджваецца самвыд. У сутнасці ў нас шматузроўневая сістэма супраціву.

Палітычная падтрымка, неабходна стварыць нацыянальна-вызваленчы рух.

Няправільна абмяркоўваць статус Беларусі пакуль ва ўладзе марыянеткавы ўрад Лукашэнкі, а Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй.


— У Беларусі ёсць гісторыя дыверсій на чыгунцы (падчас Другой сусветнай вайны), не маглі б вы расказаць мне што-небудзь пра гэта?


Цэнтральны Камітэт КП (б) Беларусі ў чэрвені 1943 года прыняў пастанову «Аб разбурэнні чыгуначных камунікацый суперніка метадам рэйкавай вайны», у якой прапанаваны план знішчэння чыгунак адначасовым масавым ударам, з мэтай тым самым зрабіць немагчымым хуткае аднаўленне супернікам чыгуначных шляхоў.


Рэйкавая вайна павінна была суправаджацца крушэннямі цягнікоў, выбухамі мастоў і разбурэннямі станцыйных збудаванняў. Партызанскія злучэнні, якія змагаліся на акупаванай тэрыторыі, шырока прымянялі элементы рэйкавай вайны. Г. зн. Такі метад барацьбы ў крыві ў беларусаў.


— Сабатаж на чыгунцы паўплывае на сусветны гандаль і на беларускую эканоміку. Няўжо гэта не праблема?


Маральна этычны аспект мы ставім вышэй за эканамічны. Менавіта з дапамогай гэтай тэхнікі і ўзбраення забіваюць мірных жыхароў і дзяцей ва Украіне. Кожны затрыманы эшалон — гэта магчыма дзясяткі выратаваных жыццяў. Эканамічныя выдаткі ў дадзеным пытанні як мне здаецца другасныя, галоўнае выратаваць больш жыццяў.

Comments


bottom of page