top of page

Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці



Фактычныя дадзеныя і прававы аналіз у першай падрабязнай справаздачы

Партнёр НАУ - цэнтр Права і дэмакратыі «Justice Hub» апублікаваў справаздачу аб злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі і механізмах прыцягнення да адказнасці вінаватых. Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне аказала разнастайную падтрымку Цэнтру права і дэмакратыі ў дадзенай працы.

У апублікаванай учора справаздачы фактычна абгрунтоўваецца выкананне крытэрыю Міжнароднага крымінальнага права “аб наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць", што незаконнае пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, згвалтаванні (у тым ліку ў дачыненні да непаўналетніх асоб), гвалтоўныя знікненні, пераследы па палітычных падставах, а таксама дэпартацыя ў кантэксце шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі з мая 2020 года па цяперашні час складаюць злачынствы супраць чалавечнасці. У справаздачы паказваецца, што ахвярамі дадзеных злачынстваў з'яўляецца не менш за 136000 чалавек.

Я б хацеў звярнуць асаблівую ўвагу на тую частку справаздачы, дзе падкрэсліваецца, што гэты напад на грамадзянскае насельніцтва з'яўляецца дзяржаўнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі».

Састаўнымі элементамі дадзенай Палітыкі з'яўляюцца:

  • гвалт супраць пратэстоўцаў;

  • забеспячэнне беспакаранасці вінаватых;

  • дыскрымінацыя грамадзянскага насельніцтва;

  • пазбаўленне волі грамадзянскага насельніцтва;

  • заявы высокапастаўленых асоб, якія заахвочваюць напад на грамадзянскае насельніцтва;

  • прапаганда нянавісці ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва праз СМІ

  • забарона прафесійнай дзейнасці для атакаванага грамадзянскага насельніцтва.

Асобная ўвага ў справаздачы надаецца галоўным вінаватым дадзеных злачынстваў. Сярод іх прадстаўнікі сілавых структур Беларусі (АМАП, КДБ, ГУБАЗіК і іншыя), а таксама суддзі, пракуроры, вышэйшае палітычнае кіраўніцтва рэжыму, уключаючы самога дыктатара.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць главы, прысвечаныя прыцягненню да адказнасці вінаватых у дадзеных злачынствах. Фактычна ў дадзеных раздзелах змяшчаецца падрабязны алгарытм дзеянняў па задзейнічанні тых, ці іншых механізмаў міжнароднага крымінальнага правасуддзя. Размова аб Міжнародным крымінальным судзе, стварэнні спецыяльнага Міжнароднага крымінальнага трыбунала па Беларусі і прымяненні ўніверсальнай юрысдыкцыі на нацыянальным узроўні.

НАУ ўжо працуе ў гэтых напрамках. Вынікі гэтай працы будуць абавязкова аператыўна даносіцца да беларусаў.

Гэты даклад закліканы спрыяць супрацьдзеянню злачынствам супраць чалавечнасці ў Беларусі і накіраваны на падтрымку беларускага народа ў яго надзеях на спыненне гвалту, прыгнёту і беспакаранасці, а таксама на імкненне да міру, дэмакратыі і справядлівасці.

Камісія міжнароднага права прызнала злачынствы супраць чалавечнасці пагрозай міжнароднага міру і парадку. У адпаведнасці з артыкулам 1 Статута ААН кожная дзяржава-удзельнік ААН узяла на сябе абавязацельствы змагацца з такімі злачынствамі.



Comments


bottom of page