top of page

Ордэр на арышт Лукашэнкі — храналогія


  • 14 лютага 2023 года Лабараторыя гуманітарных даследаванняў Ельскай школы грамадскай аховы здароўя (HRL) апублікавала справаздачу аб сістэматычным перавыхаванні і ўсынаўленні ўкраінскіх дзяцей пуцінскім рэжымам.

  • 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэры на арышт Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай.

  • 9 красавіка 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ўпершыню ў СМІ заявіла аб перамяшчэнні дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь.

  • 27 красавіка 2023 года Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала дачыненне рэжыму Лукашэнкі і самога дыктатара да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь.

  • 2 мая 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне апублікавала справаздачу для палісімейкераў аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь пад прыкрыццём г.зв. Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і іх перавыхаванні ў Беларусі.

  • 8 і 9 мая 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прадставіла справаздачу аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей пастаянным прадстаўнікам у Радзе Еўропы і дэпутатам Еўрапарламента.

  • 17 мая 2023 года кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Савета Еўропы прынялі Дэкларацыю аб становішчы дзяцей Украіны ў рамках Рэйк’явікскай дэкларацыі, у якой быў адзначаны факт перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

  • 27 чэрвеня 2023 года каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення перадала ў Міжнародны крымінальны суд Камунікацыю «Аб незаконнай дэпартацыі або перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь» у адпаведнасці з Артыкулам 15 Рымскага статута.

  • 13 верасня 2023 года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае «незаконнае перамяшчэнне больш за 2150 дзяцей, у тым ліку сірот, з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў так званыя аздараўленчыя лагеры ў Беларусі, дзе яны падвяргаюцца русіфікацыі і індактрынацыі».

  • 7 лістапада 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне перадало ў МУС дадатковую інфармацыю да першай Камунікацыі.

  • Учора HRL апублікавала справаздачу, якая раскрывае датычнасць Аляксандра Лукашэнкі да сістэматычнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. У апублікаваным дакладзе ўтрымліваюцца спасылкі на матэрыялы НАУ, а сам даклад пацвярджае ўсе факты, прадастаўленыя Народным антыкрызісным упраўленнем у МКС.

  • Дата будучай выдачы ордэра МКС на арышт Лукашэнкі нам пакуль невядомая. Але мы верым у міжнароднае правасуддзе і ўпэўненыя, што адказнасць немінучая.

Гаагскі дзень календара для Лукашэнкі абавязкова наступіць.



Comentários


bottom of page