Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў сакавіку 2022 года ініцыявала кампанію па прыпыненні дзейнасці замежных кампаній і пастаўшчыкоў паслуг у Беларусі і ўзмацненні эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі
З пачаткам вайны Народнае Антыкрызіснае кіраванне пачало працу, накіраваную на інфармаванне заходніх кампаній пра ролю Лукашэнкі як саагрэсара ў дачыненні да Украіны — з мэтай прыпынення дзейнасці такіх прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі. Рэжым не павінен атрымліваць ні цэнта на вайну з брацкім украінскім народам.
Мы падрыхтавалі і накіравалі звароты ў кампаніі, якія спынілі бізнэс у Расеі, але якія прадаўжаюць працаваць у нашай краіне, з патрабаваннем аб неабходнасці прыпынення супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, які ўзурпаваў уладу. 149 заходніх кампаній прыпынілі сваю дзейнасць у Беларусі праз саўдзел рэжыму ў агрэсіі.
Каманда НАУ вядзе шматбаковую дыпламатычную працу і праводзіць маштабную інфармацыйную кампанію, каб дамагчыся ўвядзення ў дачыненні да беларускага рэжыму максімальна жорсткіх санкцый, аналагічных прынятым у дачыненні да Расеі.
Наша мэта — ліквідацыя «беларускага афшора» і пазбаўленне рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі рэсурсаў для працягу вайны і акупацыі Беларусі.
Мы працягваем заклікаць кіраўніцтва кампаній, якія ўжо адмовіліся ад прысутнасці на расейскім рынку і спынілі фінансаванне пуцінскага рэжыму — распачаць аналагічную меру ў дачыненні да беларускага рынку і спыніць фінансаванне рэжыму Лукашэнкі.
Калі вы з’яўляецеся прадстаўніком арганізацыі або структуры, якая прадстаўляе беларускія дэмсілы ці ваша дзейнасць звязана з процідзеяннем рэжымам Лукашэнкі, Пуціна і развязанай імі ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны — вы можаце далучыцца да нашай кампаніі і выкарыстаць ўзор нашага ліста.
Comments