Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць 4-ы набор кандыдатаў на праграму «Новыя кадры для Новай Беларусі», якая была створана ў 2020 годзе пры падтрымцы ў тым ліку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Гэта ўнікальная модульная праграма, накіраваная на адукацыю новых беларускіх дыпламатычных кадраў.
Курс будзе ўключаць у сябе, сярод іншага: аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешняй палітыкі і бяспекі, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і інш. Навучанне будзе праводзіцца з удзелам дасведчаных дыпламатаў і выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, у супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Польшчы. Некалькі лекцый таксама правядуць паслы Павел Латушка і Уладзімір Астапенка.
Патрабаванні да кандыдатаў:
беларускае грамадзянства;
вышэйшая адукацыя;
веданне і цікавасць да пытанняў, звязаных з палітыкай і міжнароднымі адносінамі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
валоданне ангельскай мовай як мінімум на ўзроўні B2;
валоданне польскай мовай на ўзроўні разумення лекцый;
узрост: да 35 гадоў.
Неабходныя дакументы:
запоўненая анкета кандыдата;
копія беларускага пашпарта;
копія дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі разам з навуковай ступенню;
CV з інфармацыяй аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях, тэмах дыпломных работ і веданні моў;
матывацыйны ліст (да 2000 знакаў).
Прапануецца:
бясплатнае навучанне;
унікальная модульная адукацыйная праграма, накіраваная ў першую чаргу на атрыманне досведу і практычных навыкаў;
мовы выкладання курса: польская, ангельская, беларуская, расейская;
інтэнсіўныя заняткі польскай мовы падчас праграмы;
інтэнсіўныя заняткі французскай мовы падчас праграмы;
магчымасць праходжання стажыровак у польскіх установах;
штомесячная стыпендыя 2400 злотых;
абмежаваная колькасць месцаў: 20.
Праграма будзе рэалізоўвацца ў Варшаве. Знаходжанне ў Варшаве з'яўляецца ўмовай атрымання стыпендыі і ўдзелу ў праграме.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2023 г. 23:59 па польскім часе.
Сумоўя адбудуцца: 20–25 кастрычніка 2023 г.
Аб'яўленне вынікаў: да 30 кастрычніка 2023 г.
Прыбыццё ў Варшаву: да 30 лістапада 2023 г.
Пачатак лекцый: 30 лістапада 2023 г.
Гэта праграма — выдатная магчымасць атрымаць каштоўныя веды і досвед для будучай працы на карысць Новай Беларусі. Дасылайце неабходныя дакументы на адрас: cd.studium@uw.edu.pl
Comments