top of page

Новы ўрад Славеніі будзе падтрымліваць беларусаў у барацьбе за дэмакратыю



Павел Латушка ў рамках форуму «The Bled Strategic Forum» правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі МЗС Славеніі Ернеем Мюлерам


Галоўныя тэмы падчас сустрэч:

  • стварэнне, задачы і дзейнасць Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, а таксама функцыянальныя абавязкі прадстаўніка Кабінета па пытанні транзіту ўлады;

  • прававы ціск на рэжым Лукашэнкі і выкарыстанне нацыянальнай крымінальнай юрысдыкцыі як інструмента прыцягнення да адказнасці саўдзельнікаў рэжыму за масавыя злачынствы ў дачыненні да беларускіх грамадзян (магчымасць правядзення працоўных кансультацый з Мінюстам Славеніі);

  • шырокае прымяненне візавых абмежаванняў для чыноўнікаў рэжыму, прадстаўнікоў сілавога апарата, вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага грамадства і вайне супраць Украіны;

  • магчымае ўнясенне ў нацыянальны спіс тэрарыстычных арганізацый КДБ, ГУБАЗіК МУС і іншых асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў.

Па пытанні зменаў візавай палітыкі ЕС у дачыненні да грамадзян Беларусі, у сувязі з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі агрэсіі Расіі супраць Украіны, Павел Латушка адзначыў, што мэтай абмежаванняў павінны стаць прадстаўнікі рэжыму, сілавога апарата, якія падтрымліваюць агрэсію. Прымяненне абмежаванняў у дачыненні да беларускага грамадства, якое знаходзіцца пад рэпрэсіямі і не падтрымлівае вайну, з'яўляецца недапушчальным. Ярней Мюлер падкрэсліў, што маючы адбыцца саміт міністраў замежных спраў ЕС у Чэхіі (31 жніўня) носіць нефармальны характар і на такіх самітах не прымаюцца канчатковыя прававыя рашэнні.


Павел Латушка таксама ўзняў тэму акупацыі Беларусі ўзброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі, пагроз існаванню незалежнай суверэннай дзяржавы Беларусь і мерах па супрацьдзеянні ім.


Прадстаўнік МЗС Славеніі, з улікам сфарміраванага новага ўрада, выказаў адназначны падыход у дачыненні да безумоўнай падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.


Павел Латушка таксама даў інтэрв'ю славенскаму агенцтву STA і газеце Vecer.

Comments


bottom of page