Тэма незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей застаецца на парадку дня ў медыя. Напярэдадні Новага года выйшаў шэраг матэрыялаў, прысвечаных датычнасці Лукашэнкі да ваеннага злачынства, а таксама дакументам, якія былі падрыхтаваныя і перададзеныя ў МКС камандай НАУ.
«Павел Латушка, былы міністр культуры Беларусі і апазіцыянер, які прадставіў МКС доказы меркаванай датычнасці Лукашэнкі да незаконнай дэпартацыі дзяцей, сказаў, што прыбыццё новай групы з акупаваных Расіяй тэрыторый "падкрэслівае неабходнасць МКС расследаваць гэтыя злачынствы"».
«Заявы, зробленыя на мерапрыемстве ў чацвер, маюць тэндэнцыю канчаткова ставіць Лукашэнку пад мішэнь МКС, які ўжо знаходзіўся пад ціскам з боку гуманітарных груп і заходніх урадаў».
«Нядаўняе даследаванне Ельскага ўніверсітэта выявіла, што больш за 2400 украінскіх дзяцей ад 6 да 17 гадоў былі прывезеныя ў Беларусь з чатырох украінскіх рэгіёнаў, часткова акупаваных расіянамі».
«Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ў чацвер, 28 снежня, узяў удзел у арганізаванай урадам сустрэчы з дзецьмі, прывезенымі з часова акупаваных тэрыторый Украіны, адкрыта ігнаруючы міжнароднае асуджэнне датычнасці ягонай краіны да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей».
«Самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер наведаў арганізаваную ўрадам сустрэчу з дзецьмі, прывезенымі з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны».
«Павел Латушка заявіў, што прыбыццё новай групы дзяцей з часова акупаваных тэрыторый "падкрэслівае неабходнасць для МКС расследаваць гэтыя злачынствы"».
«Выступаючы на мерапрыемстве з нагоды прыбыцця новай групы дэпартаваных украінскіх дзяцей напярэдадні навагодніх святаў, беларускі дыктатар цынічна паабяцаў "абняць гэтых дзяцей, сагрэць і зрабіць іх дзяцінства больш шчаслівым"».
Сусветныя медыя працягваюць акцэнтаваць ролю Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.
Comentários