top of page

Новая Зеландыя не прызнае Лукашэнку і яго ўрад



Кіраўнік НАУ Павел Латушка атрымаў ліст у адказ ад міністра замежных спраў Новай Зеландыі Нанаі Махута. У лісце кіраўнік знешнепалітычнага ведамства паведаміла, што Новая Зеландыя прытрымліваецца даўняй палітыкі не прымаць афіцыйных актаў прызнання ўрадаў, аддаючы перавагу, каб аб прызнанні можна было судзіць па характары і ўзроўню адносін з урадам замежнай дзяржавы.


Прадстаўнік урада падкрэсліла, што Новая Зеландыя прыпыніла двухбаковыя палітычныя (міжміністэрскія) адносіны на высокім узроўні з Беларуссю, у тым ліку на ўзроўні паслоў дзвюх краін. Таксама Новая Зеландыя ўнесла ў санкцыйны спіс больш за 70 асоб, звязаных з рэжымам, уключаючы самога Лукашэнку, чальцоў ягонай адміністрацыі, выбаркамаў, а таксама бізнэсоўцаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У лісце адзначаецца, што Новая Зеландыя не аказвае Беларусі якой-небудзь фінансавай, гуманітарнай або тэхнічнай дапамогі.


— Вітаю рашэнне ўрада Новай Зеландыі аб поўным спыненні адносін з рэжымам Лукашэнкі, які ўзурпаваў уладу ў Беларусі, што азначае непрызнаньне Лукашэнкі і яго ўрада. Выказваю надзею, што Новая Зеландыя працягне падтрымку памкненняў грамадзянскай супольнасці Беларусі ў пабудове дэмакратычнай дзяржавы — адзначыў Павел Латушка.


Раней аб непрызнанні Лукашэнкі і ягонага ўрада было пазначана і ў рэзалюцыі Еўрапейскага парламента ад 7 кастрычніка 2021 года.


Comments


bottom of page