Павел Латушка звярнуўся да МЗС Вялікабрытаніі аб неабходнасці жорсткай рэакцыі на саўдзел дыктатара ў магчымай агрэсіі
У ходзе сустрэчы з намеснікам пасла Вялікабрытаніі кіраўнік НАУ Павел Латушка і адказны за знешнюю палітыку НАУ Уладзімір Астапенка давялі прынцыповую пазіцыю аб неабходнасці рэальных крокаў па непрызнанні Лукашэнкі і пазбаўленні яго крыніц міжнароднага фінансавання, а таксама прыцягненню яго да крымінальнай адказнасці за генацыд беларускага народа, катаванні, акт паветранага пірацтва, гібрыдную агрэсію супраць ЕС, а таксама замах на вядзенне агрэсіўнай вайны.
Абмеркавана прасоўванне пытанняў крымінальнай адказнасці рэжыму з удзелам адвакацкіх бюро Вялікабрытаніі, з якімі НАУ ўстанавіла супрацоўніцтва.
У прадстаўнікоў Вялікабрытаніі ёсць дакладнае разуменне пагроз, якія ствараюцца размяшчэннем Узброеных сіл Расеі на тэрыторыі Беларусі, і магчымага задзейнічання беларускіх вайскоўцаў для эскалацыі сітуацыі вакол Украіны.
Абмеркаваныя магчымыя меры фінансавых санкцый у дачыненні да рэжыму за дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёне. Прадстаўнікі НАУ адзначылі важнасць сінхранізацыі дзеянняў ЕЗ, ЗША Канады і Вялікабрытаніі ў мэтах павелічэння ціску на рэжым для спынення масавых рэпрэсій у Беларусі.
Павел Латушка і Уладзімір Астапенка адзначылі важнасць недапушчэння выключэння тэматыкі Беларусі з міжнароднага парадку ў сувязі з ростам напружанасці паміж Расіяй, Украінай і НАТА.
Намесніку амбасадара Вялікабрытаніі была таксама даведзена агульная пазыцыя дэмсілаў аб непрызнанні права Лукашэнкі на прызначэнне так званага «рэфэрэндуму» па зьмене канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
תגובות