top of page

Нашая задача — прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць беларусаў



Каардынатар праектаў НАУ Анжаліка Мельнікава расказала пра работу ў рамках універсальнай юрысдыкцыі


У чым важнасць правядзення круглых сталоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі?


Правядзенне круглых сталоў у краінах, дзе пражываюць пацярпелыя ад катаванняў у Беларусі, мае канкрэтнае практычнае значэнне. Гэта працоўныя сустрэчы, падчас якіх нашыя эксперты абмяркоўваюць з юрыстамі, праваабаронцамі і асобнымі актывістамі магчымасці супрацоўніцтва і кааперацыі для найхутчэйшага прыняцця да разгляду заяў ад беларусаў, якія падвергліся гвалту з боку сілавікоў і іншых прадстаўнікоў рэжыму.


Мы знаходзім усіх зацікаўленых ці мелых досвед ужывання механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі — як юрыдычныя фірмы, так і НДА і асобных актывістаў і палітыкаў — і ўсё разам выпрацоўваем план дзеянняў.


У пяці еўрапейскіх краінах ужо забяспечана абарона пацярпелых прафесійнымі адвакатамі, якія маюць падобны досвед працы.


Як афіцыйныя асобы еўрапейскіх краін успрымаюць ідэю прыцягнення да адказнасці вінаватых у катаваннях?


Лукашэнка працягвае дэманстраваць сваё стаўленне да дэмакратычных каштоўнасцяў і свабод. Беспрэцэдэнтны гвалт з боку сілавікоў стаў сур'ёзным выклікам міжнародным уяўленням цывілізаванага свету аб правах чалавека і гуманізме. Афіцыйныя асобы еўрапейскіх краін падтрымліваюць ідэю прыцягнення да адказнасці вінаватых.


Што будзе далей з гэтым праектам?


Праект будзе працягвацца, пакуль усе вінаватыя ў злачынствах супраць беларусаў не будуць прыцягнуты да адказнасці.


Дзякуючы наладжаным кантактам і выпрацаваным механізмам працы ў розных краінах, мы будзем і далей рабіць усё, што ад нас залежыць, каб дамагчыся справядлівасці.

Comentarios


bottom of page