top of page

НАУ і адвакацкае бюро «Копец і Забароўскі» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве



7 кастрычніка 2021 года адбылася сустрэча паміж юрыстам НАУ Міхаілам Кірылюком і кіраўніком партнёрам вядомага польскага адвакацкага бюро «Копец і Забароўскі» — Мацеем Забароўскім


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і бюро заключылі дагавор аб супрацоўніцтве. Юрыдычная кампанія будзе бязвыплатна (pro bono) дапамагаць беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму, у рамках універсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы.


Дапамога pro bono, у тым ліку ў галіне міжнароднага крымінальнага права, з’яўляецца важнай часткай дзейнасці нашай юрыдычнай фірмы. Сітуацыя з нашымі суседзямі-беларусамі асаблівая і патрабуе асаблівых юрыдычных дзеянняў. Я глыбока перакананы, што дзякуючы паслядоўным і сумесным прававым дзеянням можна будзе прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і, як следства, прымусіць яго спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі, — перакананы Мацей Забароўскі.


Міхаіл Кірылюк ужо перадаў матэрыялы пацярпелых ад катаванняў з боку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі ў жніўні 2020 года. Матэрыялы змяшчаюць доказы датычнасьці канкрэтных супрацоўнікаў сілавых структур Лукашэнка да катаванняў.⠀


Мы не можам проста чакаць, пакуль у Беларусі зменіцца ўлада. Калі правасуддзе ўнутры краіны не працуе, мы абавязаныя выкарыстоўваць міжнародныя механізмы ўжо цяпер. Мы ў НАУ ганарымся тым, што беларусам будзе дапамагаць адно з найлепшых адвакацкіх бюро Польшчы. Наступным крокам стане прававая канферэнцыя ў Нюрнбергу, дзе мы зацвердзім план, які наблізіць правасуддзе над злачынцамі рэжыму, — заявіў Міхаіл Кірылюк пасля падпісання пагаднення.


Бюро дапаможа падаць новыя заявы ў органы крымінальнага пераследу Польшчы. Разам мы будзем дамагацца выкліку для допыту падазраваных у Польшчу. У выпадку адмовы падазраваныя будуць абвешчаныя ў міжнародны вышук і па лініі Інтэрпола.


Таксама НАУ і бюро працягнуць сумесны збор доказаў наяўнасці ў дзеяннях рэжыму Лукашэнкі прыкмет тэрарызму і перададуць гэтыя дакументы ўладам Польшчы. Мы будзем дамагацца афіцыйнага прызнання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі тэрарыстычным.

Comments


bottom of page