У Сейме Польшчы прайшло паседжаньне па «беларускаму пытанню» Прэзідыума Камісіі па міжнародных справах з удзелам прадстаўнікоў НАУ. На сустрэчы прысутнічалі старшыня камісіі Марэк Кухчынскі, кіраўнік НАУ Павел Латушка, кіраўнік каманды юрыстаў упраўлення Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за шматбаковую дыпламатыю Уладзімір Астапенка, адзін з ініцыятараў прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу, Польскі адвакат Томаш Вілінскі, а таксама прадстаўнікі ад усіх вядучых палітычных партый Польшчы.
Каманда НАУ прадставіла ў польскім парламенце стратэгію дзеянняў на міжнародным кірунку для паскарэння выканання нелегітымнай уладай трох галоўных і нязменных патрабаванняў беларускага народа:
спыніць рэпрэсіі і гвалт, а таксама правесці расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць мірных беларусаў;
неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных;
правесці новыя, сумленныя, свабодныя і празрыстыя, выбары прэзідэнта пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў.
Нагадаем прыярытэтныя напрамкі нашай працы ў гэтыя дні:
непрызнанне Лукашэнкі і яго ўрада на міжнародным узроўні;
прызнанне рэжыму тэрарыстычнай арганізацыяй;
прыцягненне злачынцаў супраць беларускага народа да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыіі падрыхтоўка міжнароднага трыбунала;
пазбаўленне дыктатуры сродкаў да існавання праз ўнутраны эканамічны ціск і ўзмацненне ўздзеяння санкцыйнага;
мабілізацыя беларусаў — у тым ліку ў кантэксце канстытуцыйнага рэферэндуму, ігнараванне якога дэмакратычнай большасцю стане для Лукашэнкі занадта шчодрым падарункам.
Comments