top of page

Нам патрэбна новая стратэгія



Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка прыняў удзел у дыскусіі экспертнага цэнтра «Еўрапейскі дыялог», прысвечанай маючай адбыцца Канферэнцыі дэмакратычных сіл Беларусі


Нягледзячы на рэпрэсіі, пратэст супраць дыктатуры працягваецца, а сусветная супольнасць не змірылася з сітуацыяй у Беларусі. Гэта нагода працягваць барацьбу, і яна будзе працягнутая.


Пры гэтым Беларусь, на жаль, страціўшы канчаткова статус донара стабільнасці, атрымала ўзамен статус суагрэсара. Вайна і ўдзел у ёй рэжыму сталі ключавымі фактарамі, якія змянілі расстаноўку сіл у рэгіёне і ўплываюць на працэсы ў Беларусі. І той шлях, па якім ідзе наша краіна па капрызе нелегітымнай улады, патрабуе адкрытага грамадскага абмеркавання.


Важна зрабіць урокі над памылкамі, правесці крытычны аналіз нашых дзеянняў, узгадніць стратэгію барацьбы за дэмакратычную Беларусь. Для гэтага неабходны новыя арганізацыйныя формы і новыя канцэптуальныя дакументы, патрэбна кансалідацыя ўсіх рэсурсаў, каб стаць найбольш эфектыўнымі.

Пляцоўка Канферэнцыі стане адкрытай для ўсіх зацікаўленых беларусаў — праз трансляцыі і ўключэнні ўсе жадаючыя змогуць не толькі назіраць за дыскусіямі, але і задаваць пытанні. Гэтая канферэнцыя сапраўды патрэбная беларускаму народу.


Поўная версія дыскусіі на канале «АГП-ТБ»


Comments


bottom of page