Час дзейнічаць! Дзеянне — гэта тое, што мы робім кожнага дня, не спыняючыся ўжо 3 гады ні на выходныя, ні на святы.
Сёння Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню 3 гады. Так, гэта даўжэй, чым мы планавалі ў самым пачатку шляху. Але мы ведаем, за што мы – усе мы, беларусы, – змагаемся, дзеля чаго мы сталі на гэты шлях і хочам нагадаць пра гэта ўсім – і тым, хто стаміўся, і тым, хто не здаўся і працягвае барацьбу.
За Беларусь як нацыянальную дзяржаву
За свабоду і незалежнасць
За еўрапейскі выбар і адкрытасць цывілізаванаму свету
За парламенцкую рэспубліку і самакіраванне
За дзяржаву як сэрвіс для народа
За дэмакратыю і развітую грамадзянскую супольнасць
За празрыстае кіраванне дзяржавай
За вяршэнства права
За незалежную судовую сістэму
За раўнапраўе і недапушчальнасць дыскрымінацыі
За свабоду слова, выбару, думкі, сумлення і сходаў
За праўду, сумленнасць і справядлівасць
За павагу чалавечай годнасці
За нашу родную беларускую мову як дзяржаўную
За нацыянальную культуру, гісторыю і сімвалы
За рынкавую эканоміку
За недатыкальнасць прыватнай уласнасці
Што б не спрабавалі казаць прапагандысты – у нас, беларусаў, ёсць бачанне будучыні, бачанне Новай Беларусі, і яно акрэслена вышэй. Мы ведаем, у якой краіне мы хочам жыць. Якую дзяржаву хочам пабудаваць. Мы ведаем, дзеля чаго мы павінны перамагчы.
Сёння НАУ 3 гады. Так, гэта даўжэй, чым мы планавалі ў самым пачатку шляху. Але мы дакладна ведаем, што мы ідзем у правільным кірунку. А значыць – мы на 3 гады бліжэй да мэты. На 3 гады бліжэй да Новай Беларусі. Мы не здадзімся. Мы не спынімся. Мы дойдзем.
Жыве Беларусь!
Bình luận