Напярэдадні Новага года мы не будуем надзей і не падводзім вынікі — мы будуем план дзеянняў
Хочаце даведацца, якія нашы планы на 2022 год? Глядзіце навагодні зварот каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
За 2020-21 гады беларусы пасталелі як нацыя, мы шмат чаго перажылі. Але галоўнае - мы зразумелі, што цуды не здараюцца самі сабой. І таму мы не чакаем цудаў. Бо толькі мы самі, разам, сваімі дзеяннямі, здольныя іх стварыць.
Каманда НАУ абавязкова павіншуе ўсіх беларусаў з Новым годам — у Новай Беларусі. А пакуль — час дзейнічаць!
Comments