Аўтар фота- Генадзь Верацінскі
16 снежня Народным антыкрызісным ўпраўленнем і Музеем Вольнай Беларусі была арганізавана дабрачынная калядная імпрэза для сямей беларускіх палітзняволеных.
Маленькіх беларусаў і іх бацькоў чакаў спектакль «Угу! Калядныя навіны лесу» ад тэатральнай трупы «ДзеЯ Другая», салодкі стол з прысмакамі і падарункі.
Звярнуўшыся да маленькіх удзельнікаў імпрэзы, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка нагадаў ім, што «яны павінны ганарыцца сваімі бацькамі і ганарыцца тым, што яны беларусы. А дарослыя зробяць усё, каб збылася наша агульная мара - Беларусь стала вольнай краінай».
Павел Латушка таксама выказаў падзяку Генеральнаму Прадстаўніцтву Фландрыі ў Польшы і Балтыйскіх краінах, якое суфінансавала мерапрыемства, і асабіста яе кіраўніку Томашу Кастрэлу, а таксама падзякваў Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» - за садзейнічанне ў арганізацыі імпрэзы.
Comments