Міратворцы на мяжы з Беларуссю — чым добрая ідэя Зяленскага?
Як палітык, я выступаю за любыя магчымыя захады, якія дазволяць не дапусціць новага ўварвання ва Украіну і спыніць удары па ўкраінскай тэрыторыі з тэрыторыі нашай краіны. А таму поўнасцю падтрымліваю ідэю аб увядзенні міратворцаў на мяжы Украіны і Беларусі.
Пры гэтым вельмі крывадушна гучыць пазіцыя рэжыму Лукашэнкі, які нібыта выступае за мір і супраць якога нібыта рыхтуецца нейкая агрэсія з боку Украіны і НАТА. Калі рэжым Лукашэнкі сапраўды за мір і калі ён сапраўды лічыць, што на яго аднекуль там рыхтуецца напад — рэжым павінен быць першым, хто выступіць у падтрымку гэтай ініцыятывы прэзідэнта Украіны.
Дык няўжо нехта яшчэ верыць словам дыктатара пра жаданне міру і нейкія знешнія пагрозы для Беларусі? Адзіная рэальная пагроза для нашай краіны — гэта Расея, краіна-акупант. І менавіта Расея дыктуе сваёй марыянетцы Лукашэнку гэтыя хлуслівыя наратывы.
А выступаючы супраць з'яўлення на мяжы міратворцаў, Лукашэнка яшчэ раз падкрэслівае, што насамрэч ён выступае не за мір, а за вайну, за расійскую акупацыю і за новае ўварванне ва Украіну з беларускага плацдарму.
Комментарии