top of page

Міжнародная ізаляцыя Лукашэнкі



Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка расказаў аб дзейнасці дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне


Ці знаходзіцца рэжым Лукашэнкі ў поўнай міжнароднай ізаляцыі?


Казаць аб поўнай ізаляцыі яшчэ заўчасна. Мы разумеем, што не ўсе краіны свету глыбока пагружаныя ў беларускі парадак дня. Але цывілізаваныя дзяржавы разумеюць, што Беларусі неабходныя новыя легітымныя органы ўлады, яны практычна не кантактуюць з рэжымам Лукашэнкі і альтэрнатыўна будуюць узаемаадносіны з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі.


З якой мэтай было створана прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі?


Гэтае прадстаўніцтва было заснавана на мінулым тыдні якраз у кантэксце тэмы ўмацавання супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з міжнароднымі партнёрамі і стварэння рэальнай альтэрнатывы нелегітымнаму рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах, калі ягоныя замежныя прадстаўніцтвы па сутнасці «праседжваюць штаны» і хаваюцца ад публічных сустрэч.


Задача прадстаўніцтва — забяспечыць стабільную прысутнасць Беларусі ў сталіцы Еўропы, зрабіць усё для таго, каб голас беларусаў быў чутны на еўрапейскай і сусветнай арэне.


Чым вы будзеце займацца ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі ў якасці намесніка Прадстаўніка па замежных справах?


Я ўжо пачаў гэту работу і стараюся дапамагаць членам Кабінета ў выпрацоўцы прапаноў па нашай стратэгіі і тактыцы пашырэння міжнародных сувязей, па захаванні тэматыкі Беларусі ў міжнародным парадку дня і пошуку новых форм для павелічэння знешняй падтрымкі.


Відавочна, што такая падтрымка нашых намаганняў, пратэсту беларускага народа важная і патрэбная для таго, каб мы ў рэшце рэшт прыйшлі да нашай агульнай мэты.

Comments


bottom of page