top of page

Мы прапануем прыходзіць на ўчасткі і паказваць нязгоду з рэжымам Лукашэнкі


Каардынатарка НАУ Лена Жываглод — пра будучы рэферэндум


Галоўнае з эфіру «Еўрарадыё»:


  • «Ёсць ужо агульная пазіцыя па рэферэндуму, гэта пазіцыя тройкі грамадзянскіх ініцыятыў: *Сумленныя Людзі, «Зубр» і «Голас»; а таксама палітычных штабоў: офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Каардынацыйнага савета. Бясконца рада, што ў нас ёсць агульная і ўзважаная пазіцыя».

  • «Рэферэндум — гэта падман і злачынства, менавіта так да гэтай падзеі трэба ставіцца. Няма ілюзій, што Лукашэнка сапраўды збіраецца праводзіць рэформы. Мы прапануем прыходзіць на ўчасткі і выказваць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі. Мы дакладна не станем прапаноўваць галасаваць за які-небудзь з варыянтаў рэжыму. Алгарытм дзеянняў мы яшчэ прагаворым: што рабіць з бюлетэнем і што будзе адбывацца далей».

  • «Мы павінны прыйсці на ўчасткі і прадэманстраваць сваю нязгоду: з тым, што адбываецца ў краіне, з тым, што рэжым Лукашэнкі сілай захапіў уладу. Гэта магчымасць для кожнага беларуса выказаць сваё стаўленне».

  • «2020 год даставіў шмат непрыемнасцяў нелегітымнай улады. Сітуацыя развіваецца больш дынамічна, чым магла б. Лукашэнка не можа забараніць нам прыйсці на ўчасткі. Але ён баіцца пратэстнай яўкі, баіцца, што прыйдуць тыя беларусы, якія не згодныя з рэжымам».


«Мы разумеем, што на рэферэндуме будзе прапанавана два варыянты, якія выгадныя толькі Лукашэнку. Гэта будзе маніпуляцыяй і падманам. Мы ўсе, беларусы, павінны не даць сябе падмануць».

Comments


bottom of page