Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол
Лідар кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» падчас «Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024» па выбарах у Каардынацыйную раду адказаў на пытанне пра «пасады».
«Гэта не пасады, гэта — адказнасць. Чарговыя крымінальныя справы, чарговыя рызыкі.
Калі мы ідзем у Каардынацыйную раду, мы ідзем з багажом таго, што ўжо зрабілі. Мы хочам зрабіць больш.
Калі вы хочаце, каб быў выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб была перададзена сітуацыя па Беларусі па злачынствах супраць чалавечнасці, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб адна з краінаў свету падала заяву ў Міжнародны суд ААН аб злачынствах і гвалту, якія ў Беларусі, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб папаўняліся спісы адказных у персанальных санкцыях, падтрымлівайце нас.
Мы ідзем дзейнічаць і за гэта атрымліваем шантаж ад КДБ, пагрозы, крымінальныя справы.
Я хачу яшчэ раз звярнуцца да ўсіх: мы павінны зразумець у якой складанай сітуацыі знаходзяцца ўсе тут прысутныя і таксама выбаршчыкі. З аднаго боку мы вядзем барацьбу за галасы беларусаў і гэта нармальна для кожнай выбарчай кампаніі. З другога боку — мы бачым, што рэжым аб'явіў адкрытую вайну ўсім тым, хто ідзе супраць яго. Хто стварае альтэрнатыву. І адначасова ён робіць усё, каб дэматываваць беларусаў, зрабіць ім максімальныя пагрозы, каб яны не прынялі ўдзел у гэтых выбарах.
Гэта вельмі спецыфічная, асаблівая кампанія. Тут ніхто не ідзе за пасадамі. Тут людзі, якія ідуць весці барацьбу. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх кандыдатаў.
Галоўнае, каб мы зразумелі, што зараз вырашаецца лёс Беларусі. Мы можам апынуцца Паўночнай Карэяй, калі будзе занавес, калі не будуць працаваць памежныя пераходы, калі не будуць выдавацца візы.
Гэта крытычны момант для будучыні нашай дзяржавы, нашай нацыі. Таму важна прагаласаваць. Нішто не павінна вырашацца за нас без нас».
Мы ідзем за пасадамі?

Што нам застаецца рабіць?
Міхаіл Кірылюк выступіў на «Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024».
«Што застаецца беларусам, калі мірны пратэст немагчымы і для ваеннага супрацьстаяння няма рэсурсаў? Сядзець і чакаць пакуль два дыктатары памруць? Мы абавязаны рабіць усё, каб набліжаць свабодную Беларусь.
Нас пераконваюць, што трэба паслабляць ціск. Мы лічым, што трэба не паслабляць, а ўзмацняць ціск. Калі паслабім — гэта дапаможа толькі Крамлю і Лукашэнку, але не палітвязням. Палітвязні — тыя людзі, якія стварылі максімальную пагрозу для Лукашэнкі за ўсе 30 гадоў. Ён не выпусціць іх калі мы будзем паслабляць ціск.
На доўгай дыстанцыі Расія прайграе. На доўгай дыстанцыі гэта бітва эканомік. Хутка здарыцца так, што мы апынемся ў той сітуацыі, у якой апынуўся Савецкі саюз у 1991 годзе. Тады на развал СССР уплывалі санкцыі, вайна ў Афганістане, дрэнная эканоміка і тое, што народ не верыў у магчымасць добрай будучыні. Зараз мы маем тыя ж фактары, толькі Расія ў шмат разоў слабей.
Але таксама мы апынемся ў той сітуацыі, калі Беларусь будзе вольная. Калі тыя, хто зараз за кратамі, змогуць выйсці на волю. Мы зможам стварыць дэмакратычны парламент. Гэта будзе пачатак новай гісторыі».
Нічога пра нас без нас
Юрый Губарэвіч выступіў на «Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024».
«Для беларусаў выбары ў Каардынацыйную раду — гэта дастаткова сурʼёзны іспыт на сталасць як нацыі. На тое, каб паказаць усяму свету, што праблемы беларусаў існуюць рэальна, што яны патрабуюць вырашэння і дапамогі. Што вырашэнне гэтых праблем залежыць не толькі ад нас саміх, але і ад міжнароднай супольнасці, якая дэкларуе дэмакратычныя каштоўнасці і жаданне следаваць гэтым каштоўнасцям.
Беларусы ўжо не адзін раз засведчылі, што яны здольныя да салідарнасці. Напрыклад, збор у падтрымку палітвязняў, які адбыўся ў мінулым годзе, калі літаральна за дзень была сабраная аграмадная сума. Людзі адгукнуліся з розных краінаў. Яны змаглі прыняць удзел, яны пералічвалі сродкі. Гэтыя грошы паказалі, што беларусы здольныя дапамагаць адзін аднаму.
У праграме кааліцыі "Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду" ёсць канкрэтныя пункты аб тым, што трэба рабіць дзеля таго, каб інтарэс да беларусаў не знікаў і каб гэты інтарэс павялічваўся. Перад усім гэта тэзіс "Нічога пра нас без нас".
Важным з'яўляецца дэклараванне беларусамі еўрапейскага выбару, падтрымка Украіны, стварэнне групы стратэгічных партнёраў Беларусі, а таксама міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Усё гэта прысутнічае ў нашай праграме.
Беларусы мусяць быць пачуты на ўсіх узроўнях, на ўсіх міжнародных сустрэчах, на самітах, дзе падымаюцца пытанні беларусаў. І роля Каардынацыйнай рады таксама будзе выключна важная».
Як мы можам вызваліць палітвязняў?
Алег Кулеша выступіў на «Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024».
Мы павінны зрабіць дзейсную, нармальную Каардынацыйную раду, якая павінна данесці ўсяму сусветнаму грамадству наступнае: вызваленне нашых палітвязняў не можа адрознівацца ад вызвалення тэрыторыі нашай краіны, таму што яна захопленая. Суадносна, вызваліць палітвязняў немагчыма, пакуль не вызвалім краіну.
Што для гэтага трэба зрабіць? Для гэтага трэба дзейсна прыкласці ўсе намаганні і высілкі гэтай Каардынацыйнай рады, каб міжнароднае грамадства ўпершыню прыняла санкцыі супраць таго, што выконваецца рабская праца ў зонах палітвязнямі і вынікі гэтай працы ідуць на ўзбраенне Расійскай Федэрацыі.
Цяжкім пытаннем з'яўляецца прызнанне палітзняволенымі. Гэта ўсё давядзе да таго, што ў нас не будзе палітвязняў. Рэжым пачне садзіць усіх на «хатнюю хімію» і што мы будзем рабіць? «Хатняя хімія» зараз такая ж цяжкая, як і зона. Людзей даводзяць да шаленства. Яны кожную хвіліну жывуць пад прэсінгам і разуменнем, што заўтра да іх прыйдуць за тую ж самую лыжачку, альбо не так ляжачую паперку ў доме. Перавядуць на іншы рэжым і ты паедзеш на зону.
Каардынацыйная рада павінна данесці ўсяму свету, што палітвязняў у Беларусі болей, чым 1.5 тысячы.
У прымацаваным відэа можна падрабязней паглядзець пра праблемы, з якімі сутыкаюцца палітвязні, пра канцэпцыю іх рэабілітацыі, а таксама пра стаўленне грамадства да палітвязняў, якія былі рэпрэсаваныя да 2020 года.
Comentarios