У Варшаве прайшла канферэнцыя «Механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі ў краінах Еўропы. Цяжкасці прымянення і магчымасці для беларускіх кейсаў». Міжнародны форум арганізаваны НАУ, яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка і па аднаўленні правапарадку Аляксандр Азараў. У сваім дакладзе сузаснавальнік BYPOL распавёў аб наяўных у дэмсіл дадзеных аб сілавіках і іх ахвярах.
Ініцыятыва BYPOL і Цэнтр Беларускай Салідарнасці працягваюць апытанні беларусаў, якія звярнуліся па юрыдычную дапамогу. З агульнай колькасці суразмоўцаў 15 чалавек падыходзяць пад катэгорыю пацярпелых ад катаванняў і прымянення насілля. Атрыманыя звесткі і доказы папоўняць агульную базу даных і будуць выкарыстаны пры складанні заявы ў пракуратуру Польшчы для завядзення справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.
Таксама Аляксандр Азараў нагадаў: у распараджэнні BYPOL усе асноўныя звесткі аб кожным жыхары Беларусі (ад фота і пашпартных дадзеных да звестак аб перасячэнні межаў і наяўнай уласнасці), а таксама ўнутраныя дакументы МУС, у тым ліку за жнівень 2020 года: расстаноўка асабовага складу, пратаколы затрыманняў, дакладныя, рапарты аб прымяненні зброі і многае іншае.
Уласна распрацаваная BYPOL сістэма распазнання асоб пры гэтым дазваляе ідэнтыфікаваць знешнасць па наяўных фота і відэа. Маскі на твары для праграмы не праблема.
Усе гэтыя звесткі разам з Адзінай кнігай рэгістрацыі злачынстваў (790 заяў) дапамогуць устанавіць і прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да злачынстваў супраць беларусаў са жніўня 2020 года. Рана ці позна. У Новай Беларусі ці за мяжой.
Больш падрабязна аб рабоце з літоўскімі і польскімі пракуратурамі глядзіце ў відэа.
Comments