Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол
Чыноўнікі Лукашэнкі працягваюць дамагацца скасавання заходніх санкцый у дачыненні да рэжыму. Выпрабаваўшы розныя варыянты лабіравання зняцця санкцый, у гэты раз вырашылі выкарыстаць гуманітарную сферу — гаворка ідзе пра медыцыну.
Важна адзначыць, што на продаж Беларусі медыцынскіх прэпаратаў ні ЕС, ні ЗША ніякіх санкцый не ўводзілі. Наадварот, у рашэннях аб прыняцці абмежаванняў адзначаецца, што забарона не распаўсюджваюцца на медыцынскія вырабы і лекі.
Паводле статыстычных дадзеных Еўрастата, Беларусь за апошнія 8 гадоў штогод павялічвае закупкі еўрапейскай фармацэўтычнай прадукцыі. Гэты факт абвяргае заявы нелегітымных уладаў аб немагчымасці закупкі неабходных медпрэпаратаў і не можа сведчыць аб адсутнасці гэтых прэпаратаў.
Таму напрошваецца выснова, што гэта штучна нагнятаемая сітуацыя для насельніцтва Беларусі, мэтай якой з'яўляецца зняцце санкцыйных абмежаванняў з фінансавага і авіяцыйнага сектароў, а таксама — транспартнай лагістыкі.
Беларусы сталі закладнікамі ў пабудаваным рэжымам Лукашэнкі лагеры, дзе акрамя бясплатнай працы, маральных і фізічных зневажанняў над імі яшчэ будуць ставіць «медыцынскія эксперыменты» па выжывальнасці.
У відэа Павел Латушка прывёў канкрэтныя прыклады маніпуляцый і хлусні прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі пра гэты штучна створаны дэфіцыт лекаў, а таксама адзначыў, якія мэты пераследуюцца рэжымам.
Comments