top of page

Мара Лукашэнкі не спраўдзіцца


Прадстаўнік НАУ Валерый Мацкевіч у эфіры канала «Украіна 24»


Беларусы не дазволяць здзейсніцца мары Лукашэнкі аб удзеле рэжыму ў наземнай аперацыі супраць украінскага народа.


Рэйкавая вайна вымусіла Лукашэнку выкарыстоўваць практычна ўвесь склад унутраных войскаў для аховы чыгуначных шляхоў. Мы зноў і зноў атрымліваем сігналы, што беларусы робяць усё магчымае, каб не дазволіць расійскай тэхніцы так лёгка прайсці на ўкраінскую тэрыторыю. За гэта не толькі затрымліваюць і судзяць, але і катуюць — ужо затрыманым партызанам наўмысна страляюць па нагах, цэлячыся ў каленныя суставы. І нават пагроза падвергнуцца падобным зверствам не спыняе беларусаў.


Тыя жахі, якія адбываюцца ва Украіне зараз, у меншым маштабе адбываюцца і ў Беларусі. Ёсць факты згвалтаванняў і марадзёрстваў, учыненых расійскімі вайскоўцамі.


У канчатковым выніку, ваенныя злачынцы не сыдуць ад адказнасці, іх чакае трыбунал. Але каб справядлівасць перамагла, кожны з нас павінен рабіць усё магчымае для нашай агульнай перамогі.

Comentários


bottom of page