top of page

Магчымасць атрымаць ступень бакалаўра ў Польшчы


Адукацыйная ініцыятыва «Беларуская Акадэмія» ў партнёрстве з кампаніяй «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» абвяшчае набор на навучанне 2023/2024 па спецыяльнасці «Адміністраванне ў дзяржаўных органах, самакіраванні і бізнесе».

Навучанне на базе «Вышэйшая Школа менеджэраў у Коніне» (Wyższa Szkoła Kadr Menedżerskich w Koninie, Wydział Zamiejscowy — Białystok) прадугледжвае:

  • ступень бакалаўра (3 гады):

  • мовы навучання: беларуская/руская/польская;

  • навучанне стацыянарнае, з выкарыстаннем адукацыйных платформ для анлайн-навучання;

  • пры стацыянарным навучанні заняткі праводзяцца ў працоўныя дні ў вячэрні час;

  • час правядзення анлайн-заняткаў і расклад узгадняецца са студэнтамі;

  • атрыманне дыпломаў еўрапейскіх ВНУ;

  • навучанне платнае (бакалаўрыят — 1000 еўра ў год), але прадугледжаны зніжкі.

Падача дакументаў у электронным выглядзе да 15.09.2023 магчымая праз дадзены e-mail: ba@wskm.edu.pl

Таксама «Беларуская Акадэмія» прадастаўляе іншыя магчымасці, у тым ліку ступень бакалаўра/магістра па розных спецыяльнасцях і постдыпломную адукацыю.

Далучайцеся да каманды «Кадравага рэзерва», якая дапаможа вам вызначыцца са спецыяльнасцю і сфармаваць неабходную колькасць удзельнікаў абранага курса, каб навучанне распачалося своечасова. Таксама прапануюцца дадатковыя магчымасці для вашага прафесійнага росту і развіцця: каштоўныя веды ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання і ўнікальная магчымасць прайсці стажыроўкі ў дзяржавах Еўрапейскага саюза.

Развівайцеся і атрымлівайце новыя веды, якія напэўна будуць карыснымі ў Новай Беларусі.

Comentários


bottom of page