Што гэта значыць?
Што здарылася?
Нелегітымныя ўлады Беларусі прызначылі новага кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі. Замест Лідзіі Ярмошынай пасаду заняў Ігар Карпенка, ужо былы Міністр адукацыі. Грамадзянін Лукашэнка прызначыў і пяць сябраў ЦВК, двое з якіх уваходзілі і ў ранейшы склад.
Гэта нешта мяняе?
Не, фальсіфікацыі працягнуцца і з новым ЦВК. Тым больш, што ў Ігара Карпенкі ёсць вопыт: ён, напэўна, быў датычны да правядзення выбараў на пасады намесніка кіраўніка Мінгарвыканкама, ён жа займаўся рэпрэсіямі настаўнікаў як Міністр адукацыі.
Як гэта ўплывае на кампанію па «рэферэндуму»?
Нягледзячы на тое, што Ігар Карпенка даўно ў сістэме і таксама звязаны з фальсіфікацыямі, ён будзе ў новай ролі. У складзе камісіі таксама будуць новыя людзі.
Гэта азначае, што ім будзе ўсё складаней кантраляваць.
Але давайце не забываць: непасрэдна фальсіфікацыі на месцах арганізуе не асабіста старшыня ЦВК, а кіраўнікі мясцовых выканкамаў, якія і фармуюць камісіі з залежных ад сябе людзей. Таму так важна, каб у выбарчых камісіях было як мага больш сумленных людзей, гатовых казаць праўду і сумленна лічыць бюлетэні. Таму так важна, каб беларуская большасць прыйшла на ўчасткі і зрабіла бюлетэні несапраўднымі, паставіўшы крыжыкі насупраць усіх варыянтаў. Так мы пакажам, што не згодныя з падманам, так мы гучна і разам заявім, што хочам рэальных пераменаў і новых выбараў без Лукашэнкі.
Па каментарах захапіў уладу грамадзяніна мы бачым, што ён хоча яшчэ больш узурпаваць уладу. Ад нашых дзеянняў на «рэферэндуме» залежыць, ці пойдзе Беларусь па шляху свабоды і дэмакратыі ці стане яшчэ большай дыктатурай.
Comentários