Арцём Праскаловіч у эфіры Белсат
— Прызначэнне чыноўнікаў на вышэйшыя пасады ў Беларусі суправаджаецца абавязковай праверкай на лаяльнасць, а сілавікоў правяраюць яшчэ і на дэтэктары хлусні.
— Лукашэнка заводзіць крымінальныя справы нават супраць замежных грамадзян за мяжой. Аднак за межамі Беларусі ніхто не ўспрымае гэта сур’ёзна.
— Беглы польскі салдат Эміль Чачко, які па яго словах, забіваў па 20 чалавек штодня, і яго пазоў у Гаагскі суд — чарговая спроба рэжыму адцягнуць увагу ад крызісу ў Беларусі, галоўным чынам, напярэдадні злачыннага «рэферэндуму».
— Расейска-беларускія ваенныя вучэнні праходзяць у рамках Саюзнай дзяржавы, якое само па сабе незаконна: згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, ўступленне ў такога роду саюзы павінна папярэднічаць рэспубліканскім рэферэндумам.
— Лукашэнка страціў суб’ектнасць, стаўшы марыянеткай Крамля. Калі ваенны канфлікт пачнецца з тэрыторыі нашай краіны, то Беларусь будзе разглядацца як агрэсар і наступстваў гэтага пазбегнуць не атрымаецца. Неасцярожнасць аднаго з дзясяткаў тысяч расейскіх жаўнераў, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, можа пацягнуць непапраўныя наступствы для ўсяго беларускага народа.
Comments