Павел Латушка даў інтэрв'ю ў эфіры радыё BBC і адказаў на важныя для брытанскай аўдыторыі пытанні аб вайне ва Украіне і ролі рэжыму Лукашэнкі ў ёй
— Лукашэнка прыняў рашэнне мабілізаваць 20 000 беларусаў на вайну. Мабілізацыя пройдзе ўтоена, каб не выклікаць усплёску абурэння беларусаў (супраць удзелу ў вайне па-ранейшаму нават прыхільнікі дыктатара). Як мяркуецца, мабілізацыя закране ў асноўным бедныя рэгіёны і рэгіёны, якія мяжуюць з Украінай. Лукашэнка не ў захапленні ад гэтай неабходнасці, але мусіць дэманстраваць лаяльнасць Крамлю.
— Дыктатар ні на ёту не адчувае адказнасці за свае дзеянні. Міжнародны трыбунал паводле яго злачынстваў супраць украінскага і беларускага народаў — неабходны. Гэта не падлягае сумневу.
— Важна, каб Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі атрымаў прызнанне гэтак жа, як і польскі ўрад у выгнанні эпохі Другой сусветнай. Беларусь павінны прызнаць краінай, акупаванай Расіяй.
— Дзеянні Беларусі і Расіі ў сцэнары будучай эскалацыі, верагодна, будуць уключаць тры асноўныя этапы:
Этап 1. Дэманстратыўнае стварэнне пагрозы для Украіны. Аб'яднанне групоўкі Узброеных Сіл Беларусі з расійскім кантынгентам у краіне (каля 9000 чалавек). Афіцыйна — для сумесных вучэнняў.
Этап 2. Правакацыі на мяжы з Украінай і, магчыма, — з Польшчай і Літвой. Інфармацыйная кампанія дзяржпрапаганды з генеральнай лініяй «НАТА рыхтуецца да вайны. Украіна, Польшча і Літва вось-вось нападуць на Беларусь і акупуюць яе».
Этап 3. Канчатковая анэксія Беларусі Расіяй. У карціне свету Пуціна аб краінах, «якіх насамрэч не павінна было быць», Украіна павінна была стаць «абедам», але Расея «ламае» аб яе «зубы». «З Украінай разбярэмся пазней, чаму пакуль не пачаць з „дэсерту“ — Беларусі?», — можа думаць Пуцін.
Лукашэнка — спонсар гэтага абеду і ў выніку стане «закускай» сам.
Незалежнасць Беларусі тае на вачах. Кроў 15-ці добраахвотнікаў, якія цаной жыцця абараняюць Украіну, але мараць аб свабоднай Беларусі. Прастрэленыя калені «партызан», якія спрабавалі спыніць цягнікі з расейскімі вайскоўцамі. Дзесяткі тысяч загубленых лёсаў па абодва бакі Палесся. Усё гэта абавязкова знойдзе свайго «героя», калі, услед за Пуціным, правасуддзе і народны гнеў заклічуць экс-дырэктара саўгаса да адказу.
Komentar