Так званы міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што еўрапейскія каштоўнасці чужыя для беларусаў.
Давайце пералічым іх хаця б часткова для грамадзяніна Іванца:
права на жыццё,
забарона катаванняў,
права на свабоду і асабістую недатыкальнасць,
права на свабоду перамяшчэння,
роўнасць перад судом,
прэзумпцыя невінаватасці,
забарона ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё,
недатыкальнасць жылля,
таямніца карэспандэнцыі,
права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі,
свабода слова,
забарона прапаганды вайны і падбухторванні да варожасці ці гвалту,
свабода сходаў,
свабода асацыяцый,
права прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў,
галасаваць і быць абраным,
роўнасць перад законам, забарона дыскрымінацыі…
Усё гэта — асноўныя правы і свабоды чалавека. Гэта і ёсць еўрапейскія каштоўнасці, якія чужыя так званаму міністру, і якія знішчае дыктатура Лукашэнкі ў Беларусі. Гэта нашыя з вамі правы, якія рэжым Лукашэнкі, ягоныя міністры-дапаможнікі, парушаюць штодня, штогадзіны, штохвілінна.
Але мы, беларусы — еўрапейскі народ! І каштоўнасці дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека, еўрапейскія каштоўнасці - гэта нашыя каштоўнасці, каштоўнасці Беларусі без Лукашэнкі.
留言