Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі
«Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка даў згоду на размяшчэнне ў Беларусі групоўкі расійскіх войскаў. Калі інфармацыя крыніц адпавядае рэчаіснасці, то варта чакаць, што ваеннае становішча ў Беларусі можа быць аб’яўлена ўслед за Расіяй пасля далучэння акупаваных украінскіх тэрыторый. Як член так званай Саюзнай дзяржавы Беларусь будзе павінна ўступіць у поўнамаштабную вайну.
І нават калі гэтая інфармацыя не пацвердзіцца заўтра, то не значыць, што гэтага зусім не адбудзецца. Ёсць упэўненасць у адным — пакуль Лукашэнка ва ўладзе — горшае непазбежна.
Калі сярод беларускіх вайскоўцаў яшчэ засталіся сапраўдныя афіцэры, павярнуць зброю супраць дыктатара — ваш абавязак. Пасля пачатку баявых дзеянняў вы станеце злачынцамі і назад дарогі не будзе.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі працягвае актыўную працу і кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі па пытанні недапушчэння ўвядзення расейскіх войскаў у Беларусь, а таксама займаецца падрыхтоўкай супраціву».
Comments