Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у эфіры канала «6TV Biełaruś» выказаў меркаванне, што новыя матэрыяльныя стымулы для пенсіянераў, пра якія заявіў Лукашэнка — спроба зрабіць для сваіх цёплыя месцы. Як гэта будзе?
Размеркаванне вайсковых пенсіянераў, былых чыноўнікаў на пасады намеснікаў па бяспецы, ідэалагічнай працы, на месцы, дзе не трэба штосьці рабіць — туды пасадзяць сваіх людзей. А знайсці рукі туды, дзе сапраўды трэба працаваць — не атрымаецца. А такіх вакансіяў усё больш.
Гэта будзе сапраўдны «стрэл у нагу». На тых працоўных месцах, на якія яны хочуць знайсці сталых людзей, пенсіянерам будзе складана працаваць.
Такія стымулы — гэта проста тэзісы новай перадвыбарчай кампаніі
Такую задачу далі прафсаюзам і не проста так. Сам Лукашэнка называў іх самай вялікай палітычнай партыяй. Гэта азначае, што выкарыстоўваць прафсаюзы будуць як палітычны інструмент. Калі раней яны збіралі подпісы на прадпрыемствах абы як, то цяпер будзе сапраўдная праверка на лаяльнасць. На лаяльнасць перад выбарамі.
Нацыянальная канцэпцыя па-лукашэнкаўскі
Гэта таксама крок да выбарчай кампаніі. Як мы ўсе ведаем, Лукашэнка — элітны баец інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. Мядведзеў — баец у Telegram, а ёсць больш элітны, які адкрыта праводзіць вучэнні, робіць заявы пра падрыхтаванасць да ўсяго. І гэта працуе на Захад. Лукашэнка штосьці кажа скандальнае пра пагрозы, заходнія палітыкі і СМІ абмяркоўваюць, а краіны пачынаюць рэагаваць.
Comments