15 верасня Лукашэнка прыняў указ, згодна з якім украінскія бежанцы ў Беларусі былі ўраўнаваны ў правах з беларускімі грамадзянамі. Пры гэтым не агучваецца галоўная прычына таго, чаму бежанцы вымушаны прыязджаць у Беларусь з Украіны.
Чаму Лукашэнка і ягоныя прапагандысты маўчаць пра тое, што менавіта з-за падтрымкі рэжымам вайны Расеі супраць Украіны ўсе гэтыя людзі былі вымушаныя пакінуць свой дом? Чаму не згадваецца, што менавіта з-за таго, што расейскія войскі ўвайшлі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, адбыліся трагедыі ў Бучы, Ірпені і многіх іншых украінскіх гарадах? Па якой прычыне замоўчваецца той факт, што менавіта ракетныя і авіяўдары з тэрыторыі Беларусі пазбавілі ўкраінцаў сваіх родных дамоў, а многіх і жыццяў?
А зараз Лукашэнка падпісаў указ нібыта «ў інтарэсах украінцаў». Галоўнай цікавасцю ўкраінцаў у адносінах да Беларусі з'яўляецца завяршэнне агрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны.
Лукашэнка фактычна аб'яднаў беларусаў і ўкраінцаў у бяспраўі. Гэта галоўнае, што мы павінны зразумець у гэтым указе дыктатара.
Comments