top of page

Лукашэнка зробіць лекараў кітайскімі знахарамі?


Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

Чаму рэжым Лукашэнкі дагэтуль рэпрэсуе медыкаў і зніжае ўзровень медыцынскага абслугоўвання насельніцтва да базавага ўзроўню?

Медыцынская супольнасць Беларусі ў 2020 годзе сутыкнулася з беспрэцэдэнтным ціскам. Медыкі аднымі з першых праявілі сваю грамадзянскую пазіцыю. Яны аказвалі дапамогу параненым і пацярпелым на вуліцах і ў бальніцах, патрабавалі допуску лекараў да затрыманых у ізалятары. Адкрыта пратэставалі супраць гвалту над мірнымі жыхарамі краіны. 

У выніку многія з іх былі звольненыя і заключаныя ў турму, а некаторыя вымушаныя былі пакінуць краіну. Па дадзеных Фонду медыцынскай салідарнасці, Белых халатаў і ZUBR са жніўня 2020 года 248 медработнікаў падвергліся затрыманню і пазбаўленню волі.

Пратэст медыкаў, 2020 год
Пратэст медыкаў, 2020 год. Фота: Еўрарадыё

Гэта далёка не поўныя дадзеныя, але нават па іх можна сказаць, што ў краіне параўнальна персанал вельмі вялікай клінікі паспеў пабываць у турмах і РАУС. Акрамя затрымання існуюць іншыя метады рэпрэсій — такія як запалохванні, шантаж, звальненні паводле «чорных спісаў», прымус да ўступлення ў праўладны прафсаюз і іншыя. На сённяшні дзень можна сказаць, што рэпрэсіі ў ахове здароўя перманентыя і татальныя, у тым ці іншым выглядзе іх адчуў на сабе практычна кожны медыцынскі работнік.

Атрымліваецца, што медык, які па сутнасці сваёй прафесіі з'яўляецца выратавальнікам і, натуральна, які выступае супраць забойстваў і гвалту — гэта вораг дзяржавы? Вядома ж, гэта абсурд. Але прынцып дыктатара «часам не да законаў» у дачыненні да медыкаў трансфармаваўся ў прынцып «лячы таго, каго дазваляем».

І гэта пры тым, што на ліпень 2024 года ў банку вакансій не хапае 4943 урача-спецыяліста і 4165 медыцынскіх сясцёр. Недахоп медыкаў павялічваецца з кожным месяцам. 

Усё становіцца горш, але гэтага Лукашэнка спрабуе не заўважаць і часова спусціць на тармазах. 

Чаму часова? Ды таму што на падыходзе ўжо сумніўная для насельніцтва Беларусі, але жаданая для сям'і Лукашэнкі, «медыцынская дапамога ад кітайскай народнай медыцыны».

Замест прафесійнай медыцынскай дапамогі Лукашэнка плануе прымусіць беларусаў лячыцца народнымі метадамі і сродкамі з Кітая.

 

Comentários


bottom of page